Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі абмеркаваны на пасяджэнні выканкама

 

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі абмеркаваны на пасяджэнні выканкама

Власть
28.08.2020
1460
Чарговае пасяджэнне райвыканкама праводзілася сумесна з дэпутатамі раённага Савета. Прысутнічалі дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла і намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі РБ Наталля Гардзеенка.

IMG_2142.JPG

З дакладам пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна за студзень-чэрвень 2020 года выступіла начальнік упраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Наталля Касабуцкая. Аб выніках выканання бюджэту Смаргонскага раёна цягам першага паўгоддзя і мерах па выкананні запланаваных бюджэтных паказчыкаў расказала начальнік фінансавага аддзела Смаргонскага райвыканкама Галіна Булыга.

IMG_2162.JPG

Выступоўцы падкрэслілі, што, нягледзячы на значны ўплыў наступстваў пандэміі каранавірусу, на закрыццё межаў і зніжэнне паказчыкаў па экспарту прадукцыі, грузаперавозках, тавараабароту, што пацягнула невыкананне ключавых пазіцый, большасць пацярпелых прадпрыемстваў бачаць шляхі выпраўлення сітуацыі. Пра тое, якім чынам будзе выпраўлена становішча да канца года, паведамілі прысутныя кіраўнікі філіяла Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў, Смаргонскай птушкафабрыкі. Шмат пытанняў было да дырэктара філіяла “Малочныя прадукты” Ігара Варанішча ў сувязі з увядзеннем у строй новых малочных комплексаў, прадукцыю якіх, па словах старшыні райвыканкама Генадзя Харужыка, неабходна перапрацоўваць у нашым раёне.

IMG_2145.JPG

IMG_2149.JPG

Пасля абмеркавання шляхоў выпраўлення сітуацыі і папаўнення раённага бюджэту слова ўзяў Віктар Свіла, які рэзюмаваў, што пасяджэнне прайшло ў канструктыўным і пазітыўным ключы. Віктар Збігневіч выказаў упэўненасць, што Смаргонскі раён вартасна вырашыць усе сённяшнія праблемы.

Наталля Гардзеенка абвясціла, што галіна, якую яна прадстаўляе і дзе працуе, падчас пандэміі не пацярпела, а наадварот атрымала імпульс для далейшага развіцця, раскрыліся новыя гарызонты для стварэння электронных пляцовак, для выкарыстання айці тэхналогій, выхаду на знешні рынак. Лічбавая трансфармацыя спрыяе выхаду на сацыяльны сектар і ў прамысловасць.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў газеце “Светлы шлях”.

IMG_2151.JPG

IMG_2167.JPG

IMG_2171.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: