АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

 

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

Власть
03.07.2020
871

СМАРГОНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ №257 ад 27 сакавіка 2020 г.

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

На падставе Палажэння аб Дошцы гонару Смаргонскага раёна, зацверджанага рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 мая 2018 г. № 411,   Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2019 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

Айрапецян Ала Аляксандраўна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Аляшкевіч Валерый Анатольевіч, токар 4 разраду механазборачнага цэха №4 адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі агрэгатны завод”;

Аўдзейчык Павел Мікалаевіч, начальнік аддзялення інфармацыйных тэхналогій вайсковай часці 2044, маёр;

Баран Тамара Анатольеўна, рабочая па комплексным прыбіранні і ўтрыманні домаўладанняў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна”;

Баранчук Мікалай Іванавіч, намеснік дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Сінькі”;

Войцюш Софія Станіславаўна, кравец швейнага атэлье вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”;

Гаспадарова Святлана Сяргееўна, старшыня Каранёўскага сельскага Савета дэпутатаў;

Гаўрош Таццяна Малафаўна, урач-рэнтгенолаг установы аховы здароўя “Смаргонская цэнтральная раённая бальніца”;

Гродзь Таццяна Вікенцьеўна, спецыяліст па продажы Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;

Грэхава Жанна Васільеўна, трэнер-выкладчык па баскетболе вучэбна-спартыўнай установы “Смаргонская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”;

Дарашкевіч Віктар Васільевіч, вадзіцель пагрузчыка цэха жалезабетонных вырабаў і здабычы нярудных матэрыялаў філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” адкрытага акцыянернага таварыства “Краснасельскбудматэрыялы”;

Дурэйка Павел Вацлававіч, токар адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”;

Драгун Дзмітрый Віктаравіч, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы;

Забрамскі Валерый Браніслававіч, галоўны метролаг “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;

Кажарновіч Вольга Юр’еўна, настаўнік хіміі і біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”;

Карабка Мікалай Аляксандравіч, вадзіцель аўтамабіля Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка”;

Каравай Віктар Алегавіч, начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама, маёр міліцыі;

Карней Тамара Міхайлаўна, таваразнаўца крамы “Алеся” адкрытага акцыянернага таварыства “Рубін”;

Коваль Алена Уладзіміраўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ўстановы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”;

Крывянкова Вольга Канстанцінаўна, рэжысёр аддзела метадычнай работы дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”;

Лемеш Аляксандр Станіслававіч, вадзіцель аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №134 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;

Ляшчэвіч Пётр Часлававіч, трактарыст-машыніст вытворчага ўчастка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Саўбел 2016”;

Максімаў Сяргей Аляксеевіч, вытворца работ участка механізацыі і спецыяльных работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўніча-мантажны трэст №41” г. Смаргонь;

Мароз Аляксандр Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст  сельскагаспадарчага вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Саўгас Смаргонскі”;

Маршалак Анастасія Яўгеньеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”;

Міхалькевіч Іван Іванавіч, слесар механазборачных работ грамадства з абмежаванай адказнасцю “ПрактыкСервіс”;

Навіцкая Рэгіна Іванаўна, стараста в. Данюшава Жодзішкаўскага сельсавета;

Падгайскі Віталій Тадэвушавіч, вагранщык плавільнага ўчастка ў ліцейным цэху камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”;

Ралевіч Аляксандра Аляксандраўна, намеснік дырэктара прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “БелБрусПастаўка”;

Савіцкая Аксана Аляксандраўна, кантралёр якасці гатовай прадукцыі і тэхналагічнага працэсу цэха ламінавання драўняна-стружкавых пліт замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кранаспан”;

Смаленскі Ігар Ігаравіч, ляснічы Смаргонскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы “Смаргонскі вопытны лясгас”;

Суслаў Аляксандр Пятровіч, галоўны інжынер унітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Урбанайць Віктар Уладыслававіч, намеснік начальніка Смаргонскага раёна электрычных сетак філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” - Ашмянскія электрычныя сеткі;

Філіпеня Наталля Мікалаеўна, заатэхнік-селекцыянер камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграСолы”;

Шалкоўскі Генадзій Васільевіч, намеснік дырэктара філіяла “Жодзішкі” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Яцуковіч Пётр Альбінавіч, баец жывёлы 5 разраду Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

2. Аддзяленню бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта выплаціць за кошт сродкаў раённага бюджэту грашовыя ўзнагароды перадавікам згодна з дадаткам.

3. Прапанаваць камандзіру вайсковай часці 2044, начальніку Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, начальніку аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццявіць выплату грашовай узнагароды ў сувязі з занясеннем на Дошку гонару Аўдзейчыку Паўлу Мікалаевічу, Драгуну Дзмітрыю Віктаравічу, Караваю Віктару Алегавічу,  за кошт сродкаў дзяржаўнага органа ў памеры 5 (пяці) базавых велічынь.

Старшыня Г. В. Харужык.

Кіраўнік спраў І. Д. Маркевіч.