Міністр культуры РБ наведаў Смаргоншчыну

 

Міністр культуры РБ наведаў Смаргоншчыну

Власть
29.06.2020
2492

29 чэрвеня з рабочай паездкай на Смаргоншчыну завітаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. 

IMG_8945.JPG

IMG_8927.JPG

Найперш Юрыя Паўлавіча цікавіў ход рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурным аб’екце ў аг. Крэва “Фрагменты замка ХІV cт.” Каля замка госця чакалі прадстаўнікі райвыканкама: намеснік старшыні Ігар Шчасны, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар дзяржпрадпрыемства “УКБ” Смаргонскага раёна Іван Лыско.

IMG_8913.JPG

IMG_8906.JPG

Юрый Бондар зацікавіўся выставай разгорнутай каля сцен замка і, прачытаўшы прозвішча аўтара фотаработ, з задавальненнем паведаміў, што Сяргей Гапон яго былы вучань.

Пра тое, як рухаюцца справы і ідзе асваенне капітальных укладанняў расказалі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, майстар участка ААТ “Белрэстаўрацыя” Уладзімір Вайцеховіч.

IMG_8883.JPG

IMG_8887.JPG

На бягучы момант на аб’екце ў Крэва працуюць 16 муляраў, якія займаюцца бутавай кладкай паўночнай сцяны замка. Тэхнагляд ажыццяўляе галоўны інжынер дзяржпрадпрыемства “УКБ Смаргонскага раёна” Мікіта Алянцэвіч. Каля 800 тысяч рублёў выдзелена на рэстаўрацыю з асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту. 191932 руб.- адлічэнні за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей; кампенсацый за шкоду, прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей; бязвыплатнай (спонсарскай), у тым ліку замежнай, дапамогі, ахвяраванняў; іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. Наперадзе вялікі аб’ем работ. 

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.