Паважаныя работнікі і ветэраны органаў пракуратуры Смаргоншчыны!

 

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў пракуратуры Смаргоншчыны!

Власть
26.06.2020
548

Віншуем вас з прафесійным святам!

Пракуратура застаецца адной з важнейшых дзяржаўных інстытутаў, першачарговай дзейнасцю якой з’яўляецца абарона правоў і свабоды грамадзян Беларусі. Ад эфектыўнай працы органаў пракуратуры залежаць вера людзей у закон і справядлівасць.

Складанасць, шматграннасць і адказнасць рашаемых задач прадказваюць і высокія прафесійныя, маральныя патрабаванні да пракурорскіх работнікаў. У органах пракуратуры Смаргоншчыны працуюць спецыялісты з шырокай прававой эрудыцыяй. Дзякуем вам за высокі прафесіяналізм і верносць службоваму абавязку. Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, далейшых поспехаў на карысць нашай Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.