10 мая – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Власть
10.05.2020

Паважаныя жыхары Смаргонскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Кожная краіна мае свае сімвалы, якія адлюстоўваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь мае сваю гісторыю, каранямі сыходзіць у глыб стагоддзяў, выказвае сапраўдна народныя традыцыі, адпавядае сучаснаму і перспектыўнаму развіццю нашай краіны.

Свята Дзяржаўнай сімволікі адзначаецца пасля Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэта вельмі важна, таму што наша дзяржаўная сімволіка стала часткаю гераічнай гісторыі краіны. Сімвалы ярка адлюстроўваюць адвечную мудрасць беларускага народа, мірны характар яго дзяржавы, імкненне супрацоўнічаць з усімі народамі свету.

Жадаем усім добрага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений