Паважаныя землякі!

 

Паважаныя землякі!

Власть
09.05.2020
1038

Шчыра віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі – юбілеем падзеі, якая стала знакавай для ўсяго свету, для нашай краіны і кожнай беларускай сям’і. Пераможнае заканчэнне самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайны дало магчымасць нашаму народу вярнуцца да мірнай працы, аднаўляць эканоміку, здабываць дабрабыт і шчасце.

З-за сусветнай пандэміі каранавірусу святкаванне слаўнага юбілею Перамогі адбываецца не так ярка і маштабна, як планавалася, многія мерапрыемствы давялося адмяніць ці правесці іх у больш сціслым фармаце. Тым не менш, гэтае свята заўсёды з намі, у нашых сэрцах. І як мы перамаглі ў бязлітаснай бітве з ворагам, так, я ўпэўнены, зможам перамагчы і сённяшнюю навалу. Галоўнае – у няпросты час выпрабаванняў быць разам, берагчы і падтрымліваць адзін аднаго.

Усім жыхарам Смаргоншчыны я жадаю здароўя, аптымізму, сілы духу, кожнай сям’і – дабрабыту і шчасця, а раёну і краіне – эканамічных поспехаў і росквіту. І няхай наша адна на ўсіх Перамога натхняе кожнага на новыя здзяйсненні.

Віктар СВІЛА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.