9 МАЯ – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

 

9 МАЯ – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Власть
09.05.2020
2320

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі! 75 мірных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў святочных салютаў 1945-га года. Але тая вясна застанецца вечным сімвалам подзвігу нашых пра дзедаў, дзядоў і бацькоў.

У гэты цудоўны майскі дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, схіляем галовы перад подзвігам абаронцаў роднай Беларусі. Выказваем словы вялікай падзякі працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя перамогі.

Мы ўдзячны ветэранам за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя саветы і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення. Светлая памяць усім, хто не вярнуўся з вайны, і вечная слава воінам-пераможцам! Нізкі паклон вам, героі Вялікай Перамогі! Ваш подзвіг непадуладны часу!

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, святочнага настрою і мірнага неба над галавой.

s1200-600x338.jpg

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.