На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледзелі два пытанні

На парадак дня былі вынесены два асноўныя пытанні. З інфармацыяй аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна за студзень-верасень 2019 года выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака. Аб выніках выканання бюджэту раёна за гэты ж перыяд і фінансаванні планавых бюджэтных расходаў прысутным паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга.


Кіраўнікам некаторых прадпрыемстваў і арганізацый прыйшлося даваць тлумачэнні па недахопах ў гаспадарчай дзейнасці, называць шляхі выхаду з няпростых сітуацый.

У пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення, начальнік аддзела каардынацыі кантрольнай дзейнасці Гродзенскай вобласці Сяргей Сыс.

Закончылася мерапрыемства на мажорнай ноце: старшыня райвыканкама Генадзь Харужык уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Алене Сташкевіч за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

