Тыдень розных прафесій

 

Тыдень розных прафесій

Юрий ЯНУШКЕВИЧ
10.02.2024
298
Вучань у пачатковай школе яшчэ не гатовы выбіраць будучую прафесію, але ён ужо можа марыць аб тым, кім стане, калі вырасце.
IMG-5c861441155bbae5e8805bbe68cfb520-V.jpg


Да того ж, пералік прафесій вельмі рухомы, адны адыходзяць у мінулае, іншыя з’яўляюцца. Таму школьнікі маюць патрэбу ў рознабаковай інфармацыі аб прафесіях, у кваліфікаванай парадзе на этапе выбару прафесіі, падтрымцы і дапамозе на пачатку прафесійнага станаўлення.

У Сінькоўскай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй напрыканцы студзеня - пачатку лютага праводзіць тыдзень прафарыентацыі. Прайшоў ён і сёлета.

Падчас правядзення тыдня па прафарыентацыі для вучняў былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на падрыхтоўку школьнікаў да выбару прафесіі, аказанні ім дапамогі ў прафесійным самавызначэнні.

Тэматычны тыдзень “Прафесіі дарослых”  быў праведзены для выхаванцаў дашкольнай рознаўзроставай групы. А школьнікі паўдзельнічалі ў квэст-віктарыне, міні-даследаванні, дыялогу, круглым стале, інтэрактыўнай гульні, шчырай размове “Кім быць? Якім быць?”.

Прафесіі сваіх бацькоў і сваю будучую прафесію вучні адлюсстравалі ў малюнках.

Прадстаўнікі школьнай каманды “Гаспадары Зямлі”, якая стала пераможцам раённага кірмашу праектаў “Рабочыя прафесіі – асэнсаваны выбар”, выступілі перад малодшымі вучнямі.

Тыдзень прафарыентацыі завяршыўся вечарам сустрэчы з выпускнікамі. Яны распавялі пра выбраныя прафесіі, прыкладзеныя намаганні  для дасягнення сваёй мэты.

Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сінькоўскай СШ Галіна Жалевіч, тыдзень прафесійнай арынетацыі прайшоў паспяхова і прынёс станоўчыя вынікі, дапамог  многім вучням знайсці адказы на пытанні па прафесійным самавызначэнні.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя на працягу тыдня, садзейнічалі развіццю прафесійнай цікавасці ў вучняў, а таксама пашырэнню іх уяўленняў аб свеце прафесій.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ

Фота прадастаўлена Сінькоўскай СШ


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: