Жодзішкі: Жыць у міры і ствараць

 

Жодзішкі: Жыць у міры і ствараць

Татьяна ЛЫСКОВА
27.01.2024
578
2023 год быў аб’яўлены Годам міру і стварэння. У вызначаным напрамку вялася работа ў розных адукацыйных установах нашага раёна, у тым ліку і ў Жодзішкаўскай сярэдняй школе. Пра тое, якім быў мінулы год, гутарым з дырэктарам установы Данутай БАЛЫШ.

Жодишки школа.jpg

– Якімі важнымі падзеямі запомніўся мінулы год?

Арганізаваная ў нашай установе работа па прапагандзе нацыянальнай ідэалогіі, міру і суседства дазволіла далучыцца да праекта «Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь» і атрымаць статус «Школа міру». Сёння школа ўзаемадзейнічае з філіялам Муніцыпальнай агульнаадукацыйнай установы «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 імя Героя Савецкага Саюза С. І. Гусева» у п. Маякоўскае» (РФ).

– Як у школе арганізавана патрыятычнае выхаванне?

– Ва ўстанове рэалізуецца патрыятычны кластар «Юныя патрыёты сваёй Айчыны». З мэтай фарміравання гатоўнасці да праходжання службы юнакоў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь наладжана супрацоўніцтва са Смаргонскай пагранічнай групай, дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут пагранічнай службы». У гэтым кірунку арганізаваны экскурсіі «Будні вайскоўцаў», «Ад мінулага да сучаснага», майстар-клас «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць», патрыятычныя канцэрты.

– Ці актыўна школьнікі далучаюцца да турысцка-краязнаўчай дзейнасці?

– Безумоўна. Вучні з ахвотай наведваюць памятныя мясціны і музеі. Усе нашы школьнікі пабывалі на экскурсіях, распрацаваных Валерыем Субоценкам «Халакост на Смаргоншчыне», «Яны змагаліся за Радзіму». Вынікам такой работы стала стварэнне экспазіцыі «Генацыд баларускага народа» ў школьным музеі «Нальшча».

– Ці папаўняюць жо­дзішкаўскія школьнікі шэрагі грамадскіх аб’яднанняў?

– 100% навучэнцаў з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання «БРПА» і 97% – членамі грамадскага аб’яднання «БРСМ». Гэта таксама вельмі спрыяе грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню нашых вучняў.

Таццяна Лыскова

Фота з архіва рэдакцыі

Статьи по теме: