“Хто ў доме гаспадар?” Музейная экспазіцыя працуе ў Асінаўшчызненскай школе

 

“Хто ў доме гаспадар?” Музейная экспазіцыя працуе ў Асінаўшчызненскай школе

Галина АНТОНОВА
03.04.2024
734
Музейная экспазіцыя “Хлеб у доме гаспадар”, якая знаходзіцца ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе, - як своеасаблівая інтэрпрэтацыя беларускай народнай казкі “Лёгкі хлеб”. Толькі ў ролі апавядальніка не Селянін, а педагог Алена БІСЛЮК, а слухачы – дзеці, а не Воўк, які шукаў лёгкага хлеба.

IMG_6220.JPG

З малых гадоў тут выхоўваюць павагу да зямлі і яе шчодрых багаццяў. Экспазіцыя мае  сем раздзелаў, на аснове якіх будуецца аповед. Спачатку дзеці знаёмяцца, як раней людзі здабывалі хлеб, колькі ручной працы патрабавалася, а таксама пра жніўныя абрады  і пра гісторыю смаргонскіх абаранак. “Дзетвару найбольш здзіўляе факт, што пачалі выпякаць абаранкі не для людзей, а ў якасці ласункаў для выхаванцаў смаргонскай мядзведжай акадэміі, - зазначае Алена Пятроўна. - Безумоўна, падчас экскурсіі звяртаем увагу на людзей, якія сёння  шчыруюць дзеля таго, каб мы мелі хлеб і хлебабулачную прадукцыю на стале, і пра тое, як праходзіў у Смаргоні абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”.

IMG_6225.JPG

IMG_6230.JPG

На экспазіцыі таксама прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў: керамічны посуд, тканыя абрусы і ручнікі, вырабы з саломкі. У дапамогу педагогам прадстаўлены літаратурныя творы пра хлеб, прыказкі і прымаўкі, рэпрадукцыі мастацкіх твораў, канспекты выхаваўчых мерапрыемстваў, музейных урокаў, экскурсій. Для гаспадынь – рэцэпты смачных пірагоў і булак”.

IMG_6208.JPG

IMG_6206.JPG

IMG_6212.JPG

IMG_6214.JPG

IMG_6216.JPG

Як адзначыла дырэктар Асінаўшчызненскай пачатковай школы Наталля Дурэйка, музейная экспазіцыя была заснавана ў 2015 годзе. За гэты час на экскурсіі ў школе пабывалі дзеці з усіх устаноў адукацыі Смаргонскага раёна. “Тут шмат цікавых карысных экспанатаў. Экскурсія атрымалася пазнавальная”, - менавіта такі допіс у кнізе водгукаў нядаўна пакінулі наведвальнікі з Крэўскай сярэдняй школы.

IMG_6228.JPG

  Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 

 

 

Статьи по теме: