Марыць карысна для здароўя. Вера Мрочка адзначае 95-годдзе

 

Марыць карысна для здароўя. Вера Мрочка адзначае 95-годдзе

Галина АНТОНОВА
08.03.2024
764
Першае, пра што падумала, калі пазнаёмілася з Верай Мрочка. 8 сакавіка жанчына адзначае 95-годдзе. З гэтай нагоды да юбіляркі завіталі старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана ГАСПАДАРОВА і інспектар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына СТАШКЕВІЧ.

IMG_5479.JPG

1.jpg


Даволі рухавая, з ясным розумам, гаваркая… Жыццё Веру Лук’янаўну не песціла. Увесь час яна цяжка працавала: на будаўніцтве – падсобнай рабочай, у сельскай гаспадарцы – паляводам і даглядчыкам буйной рагатай жывёлы. Разам з мужам выгадавала чатырох сыноў, аднаго пахавала ў маладым узросце. Ужо 24 гады як удава.

Нягледзячы на перанесеныя выпрабаванні, застаецца жыццялюбам. “Вера ў Бога трымае мяне  на плаву”, - усміхаецца юбілярка.  А мы спрабуем разгадаць сакрэт яе даўгалецця. Стройная, ні граму лішняй вагі – і гэта не дзіва: тлустай ежы не ўжывае, любіць простыя стравы: малочны суп, мачанку, бліны, гародніну, якую сама вырасціла. “Як прыходзіць вясна, я “жыву” ў гародзе. Бывае, так запрацуюся, што і паесці забываю. Працую і спяваю сама сабе.  Зямля мяне сілкуе”, - сцвярджае Вера Мрочка, і ў нас няма нагоды ёй не верыць.

Юбілярка прыпомніла, як сем гадоў таму зламала шыйку сцягна. Змагла падняцца і нават пайшла. З палачкай, але сама! З хворай нагой шчыравала на гародзе – і аднаўлялася.

“Мару да Андрэя Малахава на перадачу паехаць, я яму столькі б песень праспявала”, - прызналася нам Вера Лук’янаўна і зацягнула: “Расцвела под окошком белоснежная вишня”.  А мы падумалі, што мары павінны збывацца. У любым узросце. Менавіта гэтага мы і жадаем нашай гераіні.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: