Кнігі яшчэ ў модзе: бібліёбус едзе ў Баярск

 

Кнігі яшчэ ў модзе: бібліёбус едзе ў Баярск

Галина АНТОНОВА
05.02.2024
754
Свае будні жыхары Баярска, Мілэйкава, Навасёлак стараюцца напоўніць цікавымі падзеямі. Прыезд святара, старшыні сельсавета ці бібліёбуса – для нас заўсёды радасць.
І я, і мае родныя, і многія аднавяскоўцы чакаюць сустрэчы з работнікамі бібліёбуса: бібліятэкарам Марынай Шатраўскай і вадзіцелем Робертам Шульгой.

Библиобус.jpg

Фонд кніг – больш за 500 экзэмпляраў. Ёсць што выбраць па душы. Марына і Роберт – людзі актыўныя, вясёлыя, добрыя. Таксама радуюцца сустрэчы з чытачамі. Заўсёды цікавяцца, як мы жывём, віншуюць са святамі – 8 Сакавіка, Днём пажылых людзей, Калядамі, Новым годам…

Марына Шатраўская не праміне, каб не спытаць пра ўражанні ад прачытанай кнігі, таму ведае чытацкія густы многіх сваіх наведвальнікаў, можа параіць раман з пэўнай серыі ці вершаваны зборнік. Яна для нас і літаратурную віктарыну правядзе, і выставу кніг папулярных беларускіх пісьменнікаў зробіць. Кнігі не толькі выбіраем, але можам і заказаць, якія патрэбны і цікавяць. Хай не адразу, але абавязкова заказ выконваецца.

Библиобус 1.jpg

 У бібліятэчнай сферы Марына Шатраўская – знаходка. Працуе больш за 15 гадоў. Без перабольшання, сваім чароўным голасам,  беражлівымі адносінамі да кніг, прываблівае, як магнітам, да мастацкіх твораў.

Душэўная аўра Марыны Шатраўскай і Роберта Шульгі – нязменны эліксір добрага настрою і чалавечай любові. Дзякуем кіраўніцтву раённай бібліятэкі за такіх цудоўных работнікаў культуры.

Алена СТРАХ

Фота Роберта Шульгі

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 


 

Статьи по теме: