Аператыўны канал

Происшествия
21.10.2016
Пенсіянер, які належным чынам абазначыў сябе і свой веласіпед, дапусціў сур’ёзнае парушэнне Правілаў дарожнага руху – не прапусціў на скрыжаванні вуліц Пушкіна - Асланава легкавы аўтамабіль, які рухаўся па галоўнай дарозе.
Пенсіянер, які належным чынам абазначыў сябе і свой веласіпед, дапусціў сур’ёзнае парушэнне Правілаў дарожнага руху – не прапусціў на скрыжаванні вуліц Пушкіна - Асланава легкавы аўтамабіль, які рухаўся па галоўнай дарозе.
Пасля дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель знік, яго шукае міліцыя, а веласіпедысту прыйшлося звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
*      *       *
22-гадовую ўраджэнку Смаргоні знайшлі на могілках у Барысаве – дзяўчына павесілася. Па неафіцыйнай інфармацыі, яна працавала медсястрой у Бараўлянах і калі-нікалі прыязджала ў Барысаў, дзе жыве яе хлопец.
Што стала прычынай самагубства, высветліць следства.
*      *       *
На “Кранаспане” падчас ачысткі трубы-дымахода аднаго з цэхаў пацярпеў рабочы. Ён атрымаў апёкі 30 працэнтаў цела. 
Крыху раней падчас ачысткі дымахода на гэтым жа прадпрыемстве быў цяжка траўміраваны яшчэ адзін рабочы – ён упаў з      10-метровай вышыні. 
*      *       *
На дарозе непадалёку ад вёскі Завелле сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, якімі кіравалі жанчыны, жыхаркі Смаргоні. Адна з іх рухалася па шашы, а другая выязджала з садаводчага таварыства і не спынілася, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху. 
Дзвюх пацярпелых аўтааматарак даставілі ў бальніцу.
*      *       *
Раней судзімы і без пэўнага занятку жыхар Смаргоні на аўтамабільнай стаянцы, якая знахо-дзіцца непадалёку ад універсама “Усходні”, украў з незамкнёнага “Мерседэса” аўтамагнітолу і аўтамабільнае зараднае прыстасаванне да тэлефона.
*      *       *
Узбуджана крымінальная справа супраць мужчыны, які на малочнатаварным комплексе “Рудзішкі” СВК “Солы” схіліў падлетка да ўчынення крадзяжу. Непаўналетні не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці.
*      *       *
Жыхар Светлагорска пад выглядам вырабу і размяшчэння рэкламнай прадукцыі на схемах руху рэйсавых аўтобусаў падманным шляхам завалодаў сродкамі аднаго прадпрыемства і некалькіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
*      *       *
У вёсцы Рыбакі з падворка хаты, якая выкарыстоўваецца пад дачу, былі ўкрадзены тры туі. 
Узбуджана крымінальная справа, міліцыя шукае злодзея.
*      *       *
Жыхар вёскі Чатыркі хадзіў у лес, які знаходзіцца непадалёку ад вёскі Сасноўка. Калі б не начныя замаразкі, то мужчыну можна было б прыняць за грыбніка. Але познія грыбы памерзлі. І ўсё ж нешта цягнула вяскоўца да бярозаў і соснаў. Як аказалася, не яны цікавілі яго, а дэманціраваныя металічныя апоры лініі электраперадачы, з якіх можна было нешта адкруціць.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку 
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений