У Смаргоні ўнук скраў у сваёй бабулі 180 тысяч долараў

Происшествия
05.12.2019
У пенсіянеркі са Смаргоні з сейфа, які знаходзіцца ў прыватным доме, былі ўкрадзены 180 тысяч долараў ЗША.

Як расказалі нашаму карэспандэнту у раённым аддзеле Следчага камітэта, грошы належалі кіраўніку мінскай фірмы.

- Гэты мужчына перадаў грошы для захоўвання сыну гаспадыні смаргонскага дома. А іх украў, як неўзабаве было ўстаноўлена, унук пажылой жанчыны, - кажуць следчыя.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений