Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь завяршыліся

Выборы Президента Республики Беларусь
09.08.2020
328

На выбарчым участку №12, які знаходзіцца ў СШ №1, апошні выбаршчык прагаласаваў за 10 хвілін да закрыцця ўчастка. Роўна ў 20.00 старшыня выбарчай камісіі Ларыса Маркевіч абвясціла, што работа закончана. Ларыса Авеніраўна агучыла папярэднія лічбы прыняўшых удзел у галасаванні – 44,9 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў участка. Пасля гэтага былі зачынены ўсе дзверы, члены камісіі яшчэ раз праверылі і здалі спісы і іншую дакументацыю. Затым былі пагашаны бюлетэні, якія аказаліся не выкарыстанымі. Асобна быў пагашаны сапсаваны бюлетэнь.

На заключным этапе выбараў прысутнічалі назіральнікі ад грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, а таксама міжнародны назіральнік, прадстаўнік місіі СНД Васіль Астрэйка.

Першай распячаталі і адкрылі ўрну для датэрміновага галасавання. Члены камісіі пачалі падлік галасоў выбаршчыкаў.

IMG_1790.JPG

IMG_1794.JPG

IMG_1797.JPG

IMG_1799.JPG

IMG_1800.JPG

IMG_1805.JPG

IMG_1812.JPG

IMG_1820.JPG

IMG_1823.JPG

IMG_1831.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.