Галасаванне на даму

Выборы Президента Республики Беларусь
09.08.2020
303

У другой палове асноўнага дня выбараў члены камісіі наведваюцца да тых, хто ў сілу розных абставінаў не змог прыйсці на выбарчы ўчастак. Фактычна на кожным участку ёсць спіс заявак з указаннем прычын і адрасу выбаршчыка, які хоча аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты краіны, але фізічна няздольны дайсці да ўрны. Таму спецыяльныя апячатаныя невялічкія пераносныя скрынкі для галасавання дастаўляюць па вызначаным адрасе.

На ўчастку №19 старшыня ўчастковай камісіі Зоя Крачкоўская напярэдадні ў прысутнасці назіральнікаў і членаў выбарчай камісіі апячатала пераносную ўрну, а яе калегі, апрануўшы спецвопратку, накіраваліся да тых, хто чакае іх візіту.

IMG_1737.JPG

IMG_1738.JPG

IMG_1740.JPG

IMG_1744.JPG

IMG_1750.JPG

IMG_1751.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.