Выбары з пункту гледжання назіральнікаў

Выборы Президента Республики Беларусь
09.08.2020
238

У сярэдняй школе №6 знаходзяцца два выбарчыя ўчасткі: №17 і №18. На кожным у якасці назіральнікаў прысутнічаюць прадстаўнікі грамадскіх і прафсаюзных арганізацый: раённага савета ветэранаў, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і інш. 

У асноўны дзень выбараў з самага ранку назіральнікі сачылі за тым, як апячатваюцца скрыні для галасавання, як падрыхтаваны кабінкі для галасавання. Назіральнік ад ГА “Беларускі саюз жанчын” Аліцыя ГЕДРОЙЦЬ адзначае, што ніякіх заўваг з боку назіральнікаў або выбаршчыкаў у адрас членаў выбарчай камісіі ўчастка №17 не выказвалася. Усё арганізавана на высокім узроўні. Працэс празрысты, а неабходную інфармацыю можна пабачыць на спецыяльных стэндах. Людзі прыходзяць з прыўзнятым настроем, з пазітыўнымі эмоцыямі. Падчас датэрміновага галасавання таксама ніякіх эксцэсаў не назіралася. Большасць прагаласаваўшых выказваліся, што ў асноўны дзень выбараў будуць або на службе, або на працы.

Назіральнік ад прафсаюза АПК Ірына МЫШУК працуе на выбарчым участку №18. Яна ўпершыню назірае за ходам выбараў і прызнаецца, што па-іншаму пачала глядзець на работу выбарчых камісій і наогул на самі выбары, бо пераканалася ў надзвычайнай адказнасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сваіх землякоў.

Людзі прыходзяць на ўчасткі цэлымі сем’ямі, а стварыць святочны настрой дапамагаюць работнікі гандлю Смаргонскага хлебазавода.

i (1).jpg

i (2).jpg

i (3).jpg

i (4).jpg

i (5).jpg

\i (6).jpg

i (7).jpg

i (8).jpg

i.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.