Першыя выбары ў якасці члена камісіі

Выборы Президента Республики Беларусь
09.08.2020
591

Настаўніца - дэфектолаг СШ №2 Святлана Латановіч на гэтых выбарах паспрабавала сябе ў якасці члена ўчастковай камісіі на ўчастку №15. Калегі і сябры з БРСМ вылучылі маладую настаўніцу за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю, пастаяннае імкненне да прафесійнага росту. Святлана Рамуальдаўна двойчы станавілася прызёрам абласнога конкурсу “Камп’ютар, адукацыя, інтэрнэт”, а летась стала фіналістам рэспубліканскага этапу гэтага конкурсу.

117576574_867132220786015_139162243443122006_n.jpg

117428834_630896527825693_6899183022834296245_n.jpg

Сваімі ўражаннямі пра ўдзел у выбарчай кампаніі і пра работу на выбарчым участку Святлана Латановіч дзеліцца з прыязнасцю. Яна мела магчымасць упэўніцца, што выбары праводзяцца чэсна і празрыста, людзі вельмі актыўна ідуць і галасуюць, бо давяраюць участковай камісіі і назіральнікам, якія сочаць за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

117580882_214935143256296_4915896299620792022_n.jpg

80 –гадовая Ірына Дзмітрыеўна родам з Вілейшчыны, а ў Смаргоні пражыла 50 гадоў. Яе муж быў ваенным. На сваім дзявятым дзясятку ўжо не тыя сілы мае жанчына, але ўсё адно прыходзіць галасаваць сама. Яна з вялікім даверам ставіцца да ўсіх членаў камісіі.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.