Працягваецца датэрміновае галасаванне

Выборы Президента Республики Беларусь
05.08.2020
237

На выбарчым участку №17, што ў мікрараёне Карані, у першы дзень датэрміновага галасавання за кандыдатаў ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пакінулі свае галасы некаторыя выбаршчыкі, якім не выпадае галасаваць у нядзелю - 9 жніўня.

IMG_1417.JPG

Сваё рашэнне прагаласаваць раней Яніна Булко патлумачыла тым, што яна працуе ў СШ №6, дзе і знаходзіцца ўчастак для галасаванне, да якога яна прыпісана. А паколькі цэлы тыдзень яна знаходзіцца на рабоце, то прыходзіць сюды яшчэ і ў свой выхадны Яніна Эдмундаўна лічыць не мэтазгодным. На пытанне за што яна прагаласавала, жанчына адказала проста: “За незалежную Беларусь!”