З прафесіямі работнікаў дзіцячага сада пазнаёміліся выхаванцы Асінаўшчызненскай пачатковай школы

З прафесіямі работнікаў дзіцячага сада пазнаёміліся выхаванцы Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Образование
20.10.2025
176

Мноства прафесій мы вывучаем у дзіцячым садзе. Але заўсёды цікава даведацца пра працу тых, хто знаходзіцца з намі побач.

Для  выхаванцаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы была праведзена гадзіна зносін  па тэме “Прафесіі работнікаў установы”. Дзецям  вельмі падабаецца сустракацца кожны дзень не толькі з выхавальнікамі, але і паглядзець, дзе працуе дырэктар,  медыцынская сястра, повар, вартаўнік і інш.

 Выхаванцы з вялікім задавальненнем і цікавасцю пазнаёміліся з прафесіяй повара, убачылі, якія кухонныя прадметы, посуд выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі ежы, як апрацоўваюць прадукты, убачылі памяшканні харчаблока і тэхналагічнае абсталяванне. Таксама дзеці звярнулі ўвагу на спецвопратку, успомнілі назвы страў і якія прадукты патрэбныя для іх падрыхтоўкі. І даведаліся, што повар павінен ведаць аб правілах апрацоўкі прадуктаў, тэхналогію прыгатавання дзіцячых страў і многае іншае.

Затым заглянулі ў пральню і ўбачылі пральную машыну, якая мые бялізну для ўсіх дзяцей установы. Пагаварылі з дзецьмі пра тое, як можна зберагчы ручнікі і пасцельную бялізну ад забруджванняў. Дзеці заўважылі, як акуратна складваецца бялізна. Валянціна Юліянаўна паведаміла дзецям, што прафесія работніка па мыцці і рамонце спецадзення вельмі патрэбная і неабходная.

У пакоі аховы выхаванцы ўбачылі манітор, на якім відаць уся тэрыторыя нашай установы. Вартаўнік Г.А. Дурэйка паведаміла дзецям пра абавязкі вартаўніка.

У медыцынскім кабінеце дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам зразумець абавязкі медсястры.  А.С. Генералава напомніла дзецям галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Дырэктар Н.В. Дурэйка паведаміла выхаванцам пра свае клопаты. Дзеці вельмі здзівіліся, што столькі шмат справы ў дырэктара.

У групе выхаванцы дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Знаёмства з рознымі прафесіямі спрыяе выхаванню ў дзяцей любові, павагі да працы дарослых і жадання з задавальненнем наведваць дзіцячы сад.

Знаёмства з прафесіяй вартаўніка.jpg

Знаёмства з прафесіяй дырэктара.jpg

Знаёмства з прафесіяй медыцынскай сястры.jpg

Знаёмства з прафесіяй рабочага па мыцці і рамонце бялізны.jpg

Дзіяна Блізнюк,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: