Канікулы – пара вясёлая

 

Канікулы – пара вясёлая

Образование
26.03.2024
258
Вось і закончылася самая доўгая чвэрць. Пачаліся вясеннія канікулы. Для сучасных бацькоў важна , каб іх дзеці не проста адпачылі, але і правялі канікулы з карысцю. А для бацькоў малодшых школьнікаў важна яшчэ , каб дзеці былі пад прыглядам і арганізавана харчаванне, пакуль яны на працы.

У сярэдняй школе №3 гэта можна заўседы рэалізаваць у аздараўленчым лагеры. 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з задавальненнем наведваюць школьны лагер дзённага знаходжання “Пунсовы ветразь”, які гасцінна расчыніў свае дзверы. Дзецям прапануецца шырокая праграма выхаваўчых мерапрыемстваў, якая ўключае патрыятычныя акцыі, рухомыя гульні, пазнавальныя прагулкі, экскурсіі на прадпрыемствы горада, кінапаказы, спартыўныя гульні, псіхалагічныя трэнінгі і інш.

Ужо ў першы дзень выхаванцы наведалі пажарны пост РОЧС. Ратавальнікі прадэманстравалі аварыйна -ратавальную  тэхніку і спецыяльнае абарудваннне, расказалі пра прафесію ратавальніка і пра яго працоўныя будні. Усе жадаючыя атрымалі магчымасць памераць баявую вопратку ратавальнікаў і паспрабаваць потушыць умоўнае загаранне.

У аздараўленчым лагеры “Пунсовыя ветразі “ вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню ўмоў для рэалізацыі дзіцячых інтарэсаў, фарміраванню пазнавальнай актыўнасці ўзельнікаў лагера праз вывучэнне гісторыі роднага края, культуры свайго народа, праз знаёмства з правіламі бяспечных паводзін.

Выхаванцы аздараўленчага лагера на экскурсіі ў РОЧС.jpg

Выхаванцы аздараўленчага лагера на экскурсіі ў РОЧС

Знаёмства з тэхнікай ратавальнікаў.jpg

Знаёмства з тэхнікай ратавальнікаў

На экскурсіі ў РОЧС.jpg

На экскурсіі ў РОЧС

Псіхалагічны трэнінг для выхаванцаў.jpg

Псіхалагічны трэнінг для выхаванцаў

Спартыўная эстафета.jpg

Спартыўная эстафета

Спартыўныя гульні.jpg

Спартыўныя гульні

У аздараўленчым лагеры.jpg

У аздараўленчым лагеры

Галіна Мінкевіч, настаўнік сярэдняй школы № 3 г. Смаргоні.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: