Я – будучы абаронца Айчыны

 

Я – будучы абаронца Айчыны

Образование
23.02.2024
394
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод 23 лютага, самае “мужнае” свята за год. Для адных – памятная і ўрачыстая дата, для іншых – добрая нагода сабрацца з сябрамі. Так ці інакш, але Дзень абаронцаў Айчыны – гэта, перш за ўсё, агульнарэспубліканскае свята, якое мае векавую гісторыю.

23 лютага для Асінаўшчызненскай пачатковай школы – гэта магчымасць лішні раз нагадаць хлопчыкам, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. На працягу тыдня былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне ў малодшых школьнікаў пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, фарміравання гонару за тых, хто змагаўся за незалежнасць нашай краіны.

У рамках дэкады мужнасці і патрыятызму ў школе працавала творчая майстэрня “Падарунак для таты”, дзе дзеці разам з настаўнікамі вырабілі падарункі для любімых татаў, дзядуляў, старэйшых братоў, была арганізавана выстава малюнкаў. Праведзены інфармацыйныя гадзіны ў класах, конкурсная спартыўная праграма “Я – будучы абаронца Айчыны”.

Дзеці былі актыўнымі, дарылі адзін аднаму ўсмешкі і добры настрой. Падчас эстафет вучні зразумелі: каб перамагчы, недастаткова толькі фізічнай сілы. Трэба валодаць сілай волі, быць адказным і надзейным, спрытным і знаходлівым. Свята адбылося і свет вакол нас стаў крыху дабрэйшым.

Будучыя танкісты.jpg

Справіліся з заданнем на выдатна.jpg

Аксана Страх,

настаўніца пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях