Лоўкасць і спрыт – радасці магніт

 

Лоўкасць і спрыт – радасці магніт

Образование
16.02.2024
315
Спартыўнае свята «Мама, тата, я – спартыўная сям’я» прайшло ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе. Яго ўдзельнікамі сталі амаль дваццаць чалавек.
«Мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць разам бацькі і дзеці, даволі часта ладзяцца ў нашай установе, – кажа Жанна

Грышан, намеснік дырэктара Асінаўшчызненскай пачатковай школы. – У дзень прапаганды здаровага ладу жыцця вучні і бацькі з радасцю адгукнуліся на нашу прапанову паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах.

Азарт дарослых падбадзёрваў і дзяцей. Малыя былі ў захапленні ад таго, што яны разам са сваімі татамі і мамамі спаборнічаюць у лоўкасці, спрыце, кемлівасці. А перамагла, зразумела, дружба».

1.jpg

3.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Асінаўшчызненскай
пачатковай школы

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: