Свежае паветра нон-стоп

Общество
14.08.2015
1065
Сёлетняе лета асабліва не радуе гарачынёй. Тым не менш правесці канікулы на прыродзе, нават калі сонца стрымлівае свае ўсмешкі, нашмат карысней і цікавей, чым у гарадской кватэры. Вось і спяшаюцца дзеці на лецішча да бабулі ў вёску, у лагер ці санаторый…

Пазнавальна бавілі час дзеці ў лагеры “Арляня”. Вось так,...
Сёлетняе лета асабліва не радуе гарачынёй. Тым не менш правесці канікулы на прыродзе, нават калі сонца стрымлівае свае ўсмешкі, нашмат карысней і цікавей, чым у гарадской кватэры. Вось і спяшаюцца дзеці на лецішча да бабулі ў вёску, у лагер ці санаторый…

Пазнавальна бавілі час дзеці ў лагеры “Арляня”. Вось так, на іх думку, выглядалі старажытныя грэкі. Касцюмы выхаванцы лагера рабілі з падручных матэрыялаў, а пасля самі ж іх і дэманстравалі. Пазнавальна бавілі час дзеці ў лагеры “Арляня”. Вось так, на іх думку, выглядалі старажытныя грэкі. Касцюмы выхаванцы лагера рабілі з падручных матэрыялаў, а пасля самі ж іх і дэманстравалі.


У аздараўленчым лагеры “Арляня” на гэтым тыдні скончылася трэцяя змена. “У першай змене ў нас адпачывала 178 дзяцей, у другой – 195, у трэцяй – 144, - расказвае дырэктар лагера “Арляня” Алег Стрыга. – План па адпачываючых мы выканалі на 100 працэнтаў”.
“Праблем з продажам пуцёвак у “Арляня” не ўзнікла, - зазначыла Таццяна Літвінка, галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. – З гадамі лагер набывае большую папулярнасць сярод наведвальнікаў”.
Сёлета мы пабывалі ў лагеры на першай і трэцяй змене. Цікавіліся ў дзяцей пра іх уражанні ад адпачынку. У адказ чулі шмат кампліментаў у адрас выхавальнікаў, спартыўных інструктараў, повараў… Знаходзіліся тыя, хто адпачывае ў “Арляняці” пяты, шосты, сёмы сезон. Значыць, падабаецца тут дзецям. Значыць, давяраюць лагеру бацькі.
Гэтым летам у Смаргонскім раёне, на базе ўстаноў адукацыі, працавалі 22 лагеры дзённага знаходжання. У іх адпачывалі 1100 чалавек, 50 з іх наведвалі лагер працы і адпачынку. 440 дзяцей бавілі час у 9-дзённых палатачных лагерах (турысцка-краязнаўчага кірунку, спартыўнага, духоўна-маральнага).
“Штогод зацвярджаюцца памеры сродкаў дзяржаўнага страхавання на змяншэнне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным і дзённым прабываннем на летні перыяд, - узгадала Таццяна Літвінка. - З гэтай нагоды пуцёўка ў “Арляня” падзешавела на 1,4 мільёна рублёў, у 9-дзённы палатачны лагер – на 600 тысяч, у лагеры з дзённым прабываннем – на 580 тысяч. Ва ўсіх згаданых лагерах бясплатна адпачывалі 24 дзіцяці-інваліды і 90 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. У тым ліку ў “Арляняці” за кошт сродкаў, выдзеленых з абласнога бюджэту, мелі магчымасць аздаравіцца 54 дзіцяці-сіроты і 4 дзіцяці-інваліды.
Да таго ж аздараўленне дзяцей адбываецца не толькі летам. У першым паўгоддзі 2015 года 96 дзяцей Смаргоншчыны пабывалі ў санаторыях. Для дзяцей, якім неабходна менавіта санаторнае лячэнне, няма асаблівых праблем з пуцёўкамі”.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць па тэлефоне 3-19-91.

Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва  аздараўленчага лагера “Арляня”.