У госці не з пустымі рукамі

Общество
10.07.2015 08:22
1123
Павіншаваць працоўны калектыў раённага камбіната бытавога абслугоўвання з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтага прадпрыемства прыйшоў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. Вядома ж, не з пустымі рукамі.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ уручае Ганаровую грамату старшыні прафкама раённага камбіната бытавога абслугоўвання Леанардзе НАЛІВАЙКА.

Урачысты сход адбыўся прама на працоўным месцы...
Павіншаваць працоўны калектыў раённага камбіната бытавога абслугоўвання з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтага прадпрыемства прыйшоў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. Вядома ж, не з пустымі рукамі.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ уручае Ганаровую грамату старшыні прафкама раённага камбіната бытавога абслугоўвання Леанардзе НАЛІВАЙКА. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ уручае Ганаровую грамату старшыні прафкама раённага камбіната бытавога абслугоўвання Леанардзе НАЛІВАЙКА.


Урачысты сход адбыўся прама на працоўным месцы – у швейным атэлье. Дырэктар РКБА Гражына Сінкевіч узгадала ветэранаў. Так, Валянціна Іосіфаўна Скробат прысвяціла прадпрыемству больш за 40 гадоў свайго жыцця. “Нашай мамай” тут называюць Зінаіду Канстанцінаўну Бярнацкую.
І хаця пасля неабходнай аптымізацыі ў райбыткамбінаце засталася трэцяя частка ад ранейшай колькасці работнікаў, але гэта адданыя сваёй справе людзі, якія добра разумеюць няпростую эканамічную сітуацыю і падтрымліваюць дырэктара ў намаганнях палепшыць фінансава-эканамічныя паказчыкі райбыткамбіната. Гражына Міхайлаўна падзякавала калектыву за разуменне і падтрымку, за згуртаванасць і нацэленасць на вырашэнне пастаўленых задач, выказала ўпэўненасць у тым, што райбыткамбінат, які нясе асноўную сацыяльную нагрузку па бытавому абслугоўванню насельніцтва, будзе працаваць надалей, нягледзячы на існуючыя цяжкасці.
Гражына Сінкевіч павіншавала з 55-годдзем работніцу швейнага атэлье Дану Адамовіч, якая прыйшла на працу ў райбыткамбінат у далёкім 1987 годзе, добра зарэкамендавала сябе, адна з першых швачак асвоіла пецельную машыну. “Паколькі ніхто іншы не ўмее ёю карыстацца, то будзеш працаваць далей. Нават калі пойдзеш на пенсію, будзем выклікаць у выпадку неабходнасці на работу”, - не без долі гумару сказала Гражына Міхайлаўна.
У райбыткамбінаце пераважна жаночы калектыў, мужчын можна пералічыць на пальцах. У абутковай майстэрні таксама працуюць жанчыны, хаця не жаночая гэта справа – рамантаваць абутак. Але, як адзначыла кіраўнік камбіната, “жанчыны заўсёды ў нас наперадзе”. Такую нагрузку мужчыны не вытрымалі б, таму іх амаль што няма ў бытавой службе.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч пагадзіўся з такім выказваннем і дадаў, што не толькі на радавых пасадах не вытрымліваюць мужчыны, у кіраўніцтве калектывам таксама. Таму і кіруе ім вось ужо 4 гады жанчына. Хаця Гражыне Міхайлаўне прыходзіцца нялёгка, але яна не можа сказаць, што стамілася. Пакінуць на волю лёсу камбінат бытавога абслугоўвання, у якім яна адпрацавала амаль 30 гадоў, пачынала са швачкі, для дырэктара раўназначна здрадзе. Да таго ж, нягледзячы на эканамічныя складанасці, прадпрыемства не здало сваіх пазіцый, з’яўляецца адным з лепшых у сферы бытавога абслугоўвання Гродзенскай вобласці.
“Вы на правільным шляху, робіце ўсё прадумана, і калі будзеце самааддана працаваць, то ўсё ў вас атрымаецца – райбыткамбінат не толькі застанецца “на плыву”, але і значна палепшыць свае справы, - сказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. – Паважайце адзін аднаго, падтрымлівайце, менш звяртайце ўвагу на рознага роду негатывы. Звяртайцеся, калі неабходна мая падтрымка”.
Ад Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, абласнога камітэта прафсаюза і раённага прафсаюзнага аб’яднання Вікенцій Іванавіч уручыў Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі работніцам райбыткамбіната Леанардзе Налівайка, Ядвізе Дзядзюль, Гражыне Сінкевіч.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений