Варыянты працаўладкавання

Общество
13.03.2015
1557
Беспрацоўныя з Навагрудка, Астраўца і Ашмянаў неўзабаве прыедуць у Смаргонь, каб прайсці навучанне і атрымаць прафесію повара. Яны далучацца да групы, якая ўжо створана пры мясцовай службе занятасці. У яе ўвайшлі людзі без пэўных заняткаў. Усе жанчыны, толькі двое хлопцаў, нядаўнія выпускнікі агульнаадукацыйнай школы.

Беспрацоўныя, якія вырашылі вучыцца на повара,...
Беспрацоўныя з Навагрудка, Астраўца і Ашмянаў неўзабаве прыедуць у Смаргонь, каб прайсці навучанне і атрымаць прафесію повара. Яны далучацца да групы, якая ўжо створана пры мясцовай службе занятасці. У яе ўвайшлі людзі без пэўных заняткаў. Усе жанчыны, толькі двое хлопцаў, нядаўнія выпускнікі агульнаадукацыйнай школы.

Беспрацоўныя, якія вырашылі вучыцца на повара, глядзяць разам з галоўным спецыялістам службы занятасці Галінай БОЙКА і загадчыцай аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі “Цёплага дома” Юліяй ШПАКОЎСКАЙ (стаяць на заднім плане) па ноўтбуку відэафільм аб тонкасцях працаўладкавання. Беспрацоўныя, якія вырашылі вучыцца на повара, глядзяць разам з галоўным спецыялістам службы занятасці Галінай БОЙКА і загадчыцай аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі “Цёплага дома” Юліяй ШПАКОЎСКАЙ (стаяць на заднім плане) па ноўтбуку відэафільм аб тонкасцях працаўладкавання.


Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра “Цёплы дом” Юлія Шпакоўская пагутарыла з беспрацоўнымі перад пачаткам у іх заняткаў па поварскай справе. Акцэнт быў зроблены на складальнікі паспяховага працаўладкавання. Па ноўтбуку на гэту тэму нават паказалі відэафільм.
- Мы на повара не вучылі ў Смаргоні гады чатыры, - сказала галоўны спецыяліст службы занятасці Галіна Бойка. - Калі-нікалі накіроўвалі па аднаму чалавеку на вучобу ў Гродна. А цяпер сабралася група. Значыць, апошнім часам запатрабавана гэта прафесія.
Навучанне доўжыцца шэсць месяцаў на базе мясцовага політэхнічнага ліцэя - тры месяцы адведзены на тэорыю і столькі ж на практычныя заняткі. Іншагароднім ліцэй прадастаўляе на час вучобы жыллё. Тут будуць жыць беспрацоўныя з Ашмянаў, Астраўца і Навагрудка, якія з дня на дзень прыедуць у Смаргонь, каб навучыцца поварскай справе. Практыку будучыя майстры кулінарных спраў пройдуць у сталовай вайсковай часці, рэстаранах, кафэ і школьных сталовых.
У групе повараў людзі рознага ўзросту. Самымі маладымі з’яўляюцца двое хлопцаў. Адзін з іх хацеў стаць тынкоўшчыкам, але не прайшоў медыцынскую камісію, а паколькі любіць дома гатаваць розныя стравы, то вырашыў вучыцца на повара. Другі хлопец прызнаўся, што стаць прафесійным поварам ён марыў з дзяцінства.
Жанчыны маюць прафесіі. Але некаму з іх так і не ўдалося працаўладкавацца, а хто працаваў - атрымліваў невялікую зарплату, на якую цяжка было пракарміць сям’ю. Таму і вырашылі мантажнік радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў, бухгалтар, швачка, таваразнаўца, медыцынская сястра асвоіць поварскую справу.
Галіна Бойка адзначыла, што на рынку працы запатрабаваны прадаўцы, набрана новая група для навучання гэтай прафесіі. У Смаргоні будуць рыхтаваць слесараў па рамонце і эксплуатацыі газавага абсталявання. Ужо ёсць 9 жадаючых, да іх далучацца некалькі чалавек з ліку беспрацоўных, якія жывуць у Ашмянскім і Астравецкім раёнах. Для тэарэтычнай часткі навучання арандаваны кабінеты па прафпадрыхтоўцы ў міжрайгазе і будмантажным трэсце №41, вытворчая практыка для будучых слесараў-газавікоў запланавана на базе мясцовай газавай гаспадаркі, ліцейна-механічнага завода і камбіната хлебапрадуктаў.
Па накіраванні мясцовай службы занятасці беспрацоўныя мужчыны вучацца на машыніста вежавага крана, муляра-мантажніка-стропальшчыка, машыніста аўтамабільнага крана і ў дадатак стропальшчыка. Усе яны будуць працаўладкаваны. У Гродне навучаюцца смаргонскія беспрацоўныя, якія жадаюць адкрыць у перспектыве сваю справу, займацца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Адным словам, хто хоча нешта змяніць у сваім жыцці да лепшага, той не сядзіць склаўшы рукі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.