26 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

26 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Общество
26.10.2025
93

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі Смаргоншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.

На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць
функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна.

У гэты святочны дзень выказваем словы па­дзякі за вашу стваральную і добрасумленную працу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям, прафесійных поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: