Паважаныя мужчыны!
21 кастрычніка – Дзень бацькі
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з выдатным святам – Днём бацькі.
У апошнія гады дзяржаўная сацыяльная палітыка ў пытаннях сям'і ўсё часцей робіць акцэнт на ўмацаванне ролі бацькоўства. Быць галавой сям’і – адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Бацька – гэта адначасова і абаронца, і апора, і настаўнік. Ён разам з маці аказвае вялікі ўплыў на жыццё дзіцяці.
Мы ганарымся нашымі мужчынамі, якія паспяхова сумяшчаюць працоўную дзейнасць і ў той жа час актыўна прымаюць удзел у жыцці сваіх дзяцей.
Дарагія бацькі, прыміце самыя шчырыя словы падзякі за вашы самаахвярнасць, мужнасць, цярпенне і дабрыню. Будзьце моцнай падтрымкай для сваёй сям’і, прыкладам для пераймання і надзейным арыенцірам для дзяцей. Няхай вашы дамы будуць напоўнены цеплынёй, дастаткам і выгодай, а вашы сыны і дочкі як мага часцей становяцца падставай для гонару. Жадаем моцнага здароўя, кахання і ўвагі блізкіх людзей, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

