Жыццё прад’яўляе да працаўнікоў адукацыі самыя высокія патрабаванні. Уменне ісці ў нагу з часам, укараняць у працэс навучання новыя метады, спалучаючы іх з традыцыямі айчыннай педагогікі – вось што заўсёды адрознівала беларускіх настаўнікаў.
Вы з гонарам выконваеце сваю высакародную місію, з’яўляючыся для выхаванцаў крыніцай ведаў, культуры, гуманістычных каштоўнасцей і. Ваш прафесіяналізм і любоў да абранай прафесіі дапамагаюць падрастаючаму пакаленню стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.
Дарагія настаўнікі! Дзякуй за вашу нялёгкую, але высакародную працу, за неабыякавасць і сардэчнасць, за штодзённы творчы пошук. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!