Паважаныя работнікі ляснога комплексу Смаргоншчыны, ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша карпатлівая праца па ахове і абароне лясоў – залог экалагічнай бяспекі і эканамічнай стабільнасці Рэспублікі Беларусь. Штодня тысячы людзей беражліва захоўваюць беларускія лясы, выхоўваюць маладое пакаленне на любові да зялёнага нацыянальнага набытку Беларусі, уносячы асабісты ўклад у экалагічнае аздараўленне ўсёй краіны.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага шчасця. Няхай ваш дом будзе напоўнены радасцю, у ім пануюць лад і спакой, а вашы сэрцы заўсёды будуць сагрэты цяплом і клопатам блізкіх. Бадзёрасці вамдуху і новых здзяйсненняў!