7 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

7 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Общество
07.09.2025
39

Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Смаргонскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Паліўна-энергетычны комплекс ва ўсе часы – аснова дабрабыту любой краіны. Эфектыўнае яго функцыянаванне з’яўляецца ключавым і вызначальным у развіцці рэальнага сектара эканомікі, жыццядзейнасці грамадства.

Разам з роўнымі агеньчыкамі на газавай пліце, з надзейным гулам матораў, якія суправаджаюць нас у ­шляху, з цяплом ва ўтульных кватэрах прыходзіць да нас плён вашай працы.

Менавіта дзякуючы вашай прафесійнай працы, сучаснаму чалавеку даступны такі камфорт, да якога ён прывык.

Выказваем упэўненасць у тым, што вы і ў далейшым будзеце рабіць тое, што залежыць ад вас для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу раёна, павышэння жыццёвага ўзроўню ­насельніцтва.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, ­поспехаў ва ўсіх вашых справах і пачынаннях!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: