У дзіўным і непаўторным палоне творчасці
Вера Вайцюль: «Пішу, як адчуваю»
– Вера Іосіфаўна, як пачынаўся Ваш творчы шлях?
– Вершы я пачала пісаць яшчэ ў школьныя гады. Узнёслая творчая душа прагнула палёту. Захапленне класічнай музыкай, якая штодня гучала па радыё, дарыла палёт фантазіі. Дарэчы, многія музычныя творы з юнацтва засталіся любімымі на ўсё жыццё.
Адно добра ведаю – марам нельга здраджваць. Гэта выснова з уласнага жыцця. Складана тым, хто ў сваіх роздумах падпарадкоўваецца сумненням: а што, калі не атрымаецца, калі не змагу?.. Пералік апраўданняў можа быць бясконцым. Мы дарэмна губляем час, калі стараемся захаваць свой камфорт. Трэба прымушаць сябе працаваць як над сітуацыяй, так і над сабой.
– Хто альбо што натхніў і прадаўжае натхняць на напісанне паэтычных твораў?
– Узяцца за пяро падштурхнулі складанасці, з якімі сутыкнулася падчас цяжкай хваробы сына.
Як пішуцца вершы?
У кожнага свой шлях…
Уласны боль і боль чужы
прымусіў узяцца за пяро.
Дзяліла слёзы матуль
па хворых і пакутных дзетках
і сама тады гэтым жыла.
Прасіла ў Бога дапамогі,
за ўсіх малілася штодня,
дарачы ім сваё сэрца.
Ніколі «не выседжваю» свае вершы. Яны прыходзяць да мяне самі, стукаюцца, прымушаюць кінуць усе справы і ўжо не адпусцяць ад сябе, пакуль не дасі ім волю. На напісанне вершаў у мяне не шмат часу. Таму вельмі баліць душа, што многія думкі так і засталіся толькі думкамі. А нарадзіцца верш можа зусім нечакана. Дзіцячая ўсмешка, кропля расы, гукі прыроды, трапнае слова, дзейсная думка, музыка – усё гэта складальнікі творчасці. Галоўнае, каб ніхто не адцягваў тваю ўвагу, нават погляд ці гук. Самае чароўнае ў творчым працэсе, калі адбыўся гэты таямнічы пераход і ты ўжо ўвесь у стварэнні вобразаў, гучыць мелодыя душы, параўнанні, успаміны, мары, захапленні альбо расчараванні павольна запаўняюць прастору – і ты належыш толькі творчасці. Яна твая ўладыка. Дзіўны, непаўторны яе палон. Вось дзе сапраўды асалода.
– Ваша ідэальная атмасфера для творчасці, якая яна?
– Гарыць свечка, сцякае воск, думкі паплылі далёка–далёка… Толькі не парушце гэту святую ідылію, прашу. Гучыць мой любімы паланэз. Колькі ж тут адначасова адчуванняў! Скруха, боль, спадзяванні, расчараванні, так тонка душа ўспрымае кожнаю сваёю фібраю, кожнай найменшай клетачкай. І ты ўжо ў тым часе, з тымі элегантнымі дамамі і кавалерамі, шэлест прыгожых убораў. Вось яна – творчая ідылія.
– Якія тэмы і матывы найбольш блізкія Вам?
– Я ўдзячна лёсу і бацькам за само жыццё. Дзякую маёй маленькай вёсачцы, што ўзгадавала мяне сціплай і сумленнай. Дзе, як не ў вёсачцы, найбольш яскрава раскрываецца жыццё са сваімі ўрокамі. Кожны ведае ўсё пра кожнага, і хто якая гаспадыня альбо гаспадар, хто лёгкі на язык і абяцанкі, а хто шчыры на дапамогу ды не вельмі раскідваецца словамі. Да гэтай пары мы падтрымліваем самыя добрыя адносіны з суседзямі, так, як і нашы бацькі. Я вельмі ўдзячна маім родным і сваякам, бо без іх я да канца не змагла б ўсвядоміць, што значыць мудрая бабціна навука. Гэта яна нам усім вымаліла лёс, адкрыла шлях малітвы і спадзяванняў на Божую апеку.
Менавіта гэтага я і прытрымліваюся ў сваёй творчасці, пішу, як адчуваю. Мая прасветлая любоў да роднага куточка год ад году ўзрастае.
– Падзяліцеся сваімі творчымі планамі.
– Пакінем на пасля. Усё гэта прыхавана тайнаю.
Алла Слишкевич: «Стихи как собеседник, с которым можно всем поделиться»
– Алла Витольдовна, как начинался Ваш творческий путь?
– Я всегда любила поэзию. В школе любимые стихи переписывала в тетрадку и заучивала наизусть. Как ни странно, никогда не думала, что буду писать. Даже не знаю, как всё получилось. Будучи студенткой филологического факультета Гродненского государственного университета, записалась в литературный клуб. Там и сделала первые шаги. Впервые стихи напечатали в студенческой газете, потом – в газете «Знамя юности». Увы, они не сохранились.
– Что или кто Вас вдохновляет на написание поэтических произведений?
– Стихи – это настроение. Строчки рифмуются, как цветы вплетаются в веночек, разные, яркие и не очень, маленькие и крупные. Я буду честной: никогда не усердствовала на этом поприще. Что-то сложилось, написалось – и замечательно. Но, когда непросто в жизни, тяжело на душе или, наоборот, радостно и счастливо, эти строчки как собеседник, попутчик, с которым можно всем поделиться. Всё, что пишется, весьма несовершенно (и я не кокетничаю), но мне помогает. Когда–то и в «Светлым шляху» было опубликовано несколько моих стихотворений. Принимала участие в поэтических конкурсах и становилась призером.
– Ваша идеальная атмосфера для творчества, какая она?
– Очень люблю осень и осенний лес. Идеальная атмосфера для всего: думать, мечтать, сочинять. Обожаю тишину.
– Какие темы и мотивы наиболее Вам близки?
– Темы о любви и малой родине – деревне Теляки Сморгонского района, с трагической историей, она была сожжена в июне 1944 г. Пишу также эпиграммы, нравится философская лирика.
Поделитесь своими творческими планами.
– Писать, размышлять и учиться.
Беседовала Оксана ГЕЙБОВИЧ
Фото автора и из архива Аллы СЛИШКЕВИЧ