Свята вёскі адзначылі жыхары Васюкоў

Свята вёскі адзначылі жыхары Васюкоў

Общество
20.08.2025
338

У Васюках на мінулым тыдні адзначылі свята вёскі. Галоўнай мэтай мерапрыемства было высока ацаніць і выказаць шчырую падзяку кожнаму жыхару гэтага маляўнічага кутка за іх неабыякавасць, руплівую працу і любоў да роднай зямлі.

Васюки.jpg

Менавіта дзякуючы штодзённаму клопату і старанням мясцовых жыхароў Васюкі з кожным годам становяцца больш прыгажымі.

За апошні час вёска значна пахарашэла: тут абноўляюць фасады дамоў, усталёўваюць арыгінальныя і прыгожыя агароджы, радуецца вока, калі бачыш чыстыя і ўпрыгожаныя кветкамі падворкі. Усё гэта – вынік сумеснай працы жыхароў Васюкоў.

Кульмінацыяй свята стала ўрачыстае ўзнагароджванне. Стараста вёскі Леанід Крывальцэвіч – дэпутат сельскага Савета дэпутатаў – падзякаваў і ўручыў падзячныя лісты жыхарам Васюкоў, чые сядзібы прызнаныя самымі ўзорнымі.

А пасля ўрачыстай часткі ўсіх гасцей чакала асаблівая вечарына – салодкі стол і канцэртная праграма. Артысты Дома культуры з Бялкоўшчыны падарылі вяскоўцам яркія музычныя нумары. Гэта была выдатная нагода для сустрэчы і проста добрага адпачынку ў цёплым коле аднавяскоўцаў.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота прадастаўлена Леанідам КРЫВАЛЬЦЭВІЧАМ

 

Статьи по теме: