Салодкі настрой у бібліятэцы

Салодкі настрой у бібліятэцы

Общество
18.07.2025
84

У філіяле “Гарадская бібліятэка №3” ўдалося стварыць атмасферу літаратурнай салодкасці ‑ калі кнігі і шакалад сталі сябрамі на адзін вечар. На гутарку “Чытанне з густам шакаладу” былі запрошаны ўдзельнікі  аматарскага аб’яднання Сямейны ачаг і наведвальнікі бібліятэкі, якія захацелі сумясціць чытанне з салодкім задавальненнем.

Бібліятэкары расказалі гасцям пра гісторыю ўзнікнення Сусветнага дня шакаладу, правялі пазнавальную віктарыну, а таксама прадставілі агляд кніг на шакаладную тэматыку, якія ўпрыгожылі выставу Усё будзе ў шакаладзе.

Прысутныя з захапленнем складвалі пазлы, абмяркоўвалі кулінарныя сакрэты і дзяліліся смачнымі рэцэптамі. І, канечне ж, кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак ‑ шакалад.

Гэтая сустрэча аб’яднала любоў да літаратуры і шакаладу, зрабіла звычайны дзень незабыўна цёплым і духмяным.

абмеркаванне кулінарных сакрэтащ .jpg

гутарка “Чытанне з густам шакаладу” .jpg

пазнавальная віктарына пра шакалад .jpg

ўдзельнікі  аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”.jpg

Юлія ЖУК,

загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі

Статьи по теме: