Разам творчая сям’я

Разам творчая сям’я

Общество
01.07.2025
5

У другі раз у аграгарадку Лылойці прайшоў фестываль сямейнай творчасці, які ўжо становіцца традыцыйным у календары брэндавых святаў Смаргоншчыны.

– Фестываль сямейнай творчасці – нагода, каб сабрацца ўсім разам і расказаць пра творчых і таленавітых аднавяскоўцаў, даведацца пра інтарэсы тых, каго звычайна мы сутракаем на працы, жывём па-сусед-ску, – адзначыла загадчыца філіяла «Лылойцінскі сельскі клуб» Наталля Тапуць.

На свяце была прадстаўлена цікавая выстава-конкурс сямейных механізаваных сродкаў са сваёй гісторыяй. Дзевяць удзельнікаў конкурсу з гумарам падышлі да прэзентацыі сямейных сродкаў транспарту. Пераможцам па выніках галасавання ўсіх прысутных свята стаў Арцём ­Зубаў. Яго крэатыўны казачны транспартны сродак «Чароўная ступа» быў упрыгожаны творча і цікава.

Дзевяцігадовы Мацвей Свірскі ўразіў прысутных віртуознай яздой на сваім веласіпедзе.

Цікавасць выклікаў у ўдзельнікаў свята літаратурны конкурс «Кніжная сава». Добрае веданне літаратуры прадэманстравала Алена Станчык.

Не абышлося і без танцавальнага конкурсу. Цудоўна танчылі сямейная пара ­Алена і Міраслаў Станчыкі, суседзі Алена Лобач і Андрэй Корвель. Майстар-клас паказала  сямейная пара Францішкі Сідарэвіч і Эдварда Юзвіка. «Мясцовая полька» ў іх выкананні вельмі ўразіла гледачоў і паказала, што талент не мае ўзросту.

Свята аб’яднала прысутных у адну вялікую сям’ю, дзе кожны мог прыняць удзел у конкурсах і гульнях. Было шмат момантаў, якія асабліва краналі душу. Чатырохгадовая Караліна Зубава шчыра выканала песню-пажаданне для ўсіх «Дарога дабра».

На фестывалі сямейнай творчасці вызначылі самую шматлікую і дружную па колькасці прысутных на свяце сям’ю. Ёй стала радня сям’і Корвель. Яна налічыла восем чалавек.

Свята ў Лылойцях атрымалася па-сямейнаму цёплым, шчырым і прыгожым пры падтрымцы Жодзішкаўскага сельвыканкама, Смаргонскага РЦК, творчых калектываў Жодзішкаўскага і Сольскага Дамоў культуры, самадзейных артыстаў з Сасноўкі, ратавальнікаў з паста вёскі Лешчаняты, якія парадавалі ўдзельнікаў і гасцей свята, паказалі элементы сваёй працы.

изображение_viber_2025-07-07_08-05-24-955.jpg

Галіна КОЗЕЛ

Фота прадаставіў Лылойцінскі сельскі клуб

Статьи по теме: