Запрашаем усіх парафіянаў і гасцей у аграгарадок Войстам на парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Шкаплернай
Общество
					04.07.2025
							
	  	
Юрый БЯГАНСКІ, ксёндз-канонік, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме:
– Запрашаем усіх парафіянаў і гасцей у аграгарадок Войстам на парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Шкаплернай, які адбудзецца 13 ліпеня. У праграме: 13.00 – урачыстая Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; 14.00 – Святая Імша з удзелам святароў і гасцей, урачыстая працэсія, ушанаванне рэліквій. Пасля Імшы адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў, розыгрыш прызоў, забавы для дзяцей і музыка. Абяцаем сяброўскую атмасферу і магчымасць сфатаграфавацца ў спецыяльна створанай фотазоне. Гэта будзе асаблівы дзень супольнай малітвы, радасці і падзякі Маці Божай.
Фота з архіва Юрыя БЯГАНСКАГА
 
						 
					










 
                                 
                                