На галоўнай плошчы падведзены вынікі фестывальных конкурсаў

На галоўнай плошчы падведзены вынікі фестывальных конкурсаў

Общество
28.06.2025
331

На галоўнай плошчы горада прайшло ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”.

У конкурсе на стварэнне хлебнай скульптуры, мастацкага пано з выкарыстаннем баранак Дыпломам I ступені і грашовай прэміяй узнагароджаны філіял “Лідскі хлебазавод” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднахлебпрам”. Дыпломамі II ступені і грашовай прэміяй – філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Берасцейскі пекар” Баранавічскі хлебазавод і філіял Полацкі хлебазавод ААТ “Віцебскхлебпрам”. Дыпломам III ступені і грашовай прэміяй – Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Дыпломам за ўдзел і каштоўнымі падарункамі ў конкурсе на стварэнне хлебнай скульптуры ўзнагароджана дэлегацыя Вяземскага раёна Расійскай Федэрацыі.

У конкурсе на лепшы выставачны павільён Дыплом I ступені і грашовую прэмію атрымаў філіял “Лідскі хлебазавод” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднахлебпрам”. Дыпломы II ступені і грашовыя прэміі – Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і філіял Полацкі хлебазавод ААТ “Віцебскхлебпрам”, Дыплом III ступені і грашовую прэмію – філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Берасцейскі пекар” Баранавічскі хлебазавод.

Па выніках конкурсу на лепшы гандлёвы павільён Дыплом I ступені і грашовая прэмія ўручаны ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дыпломы II ступені і грашовыя прэміі – адкрытае акцыянернае таварыства “Ашмянскі мясакамбінат” і Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, Дыплом III ступені і грашовыя прэміі – адкрытае акцыянернае таварыства “Спадчына” і ІП Рузметаў Галіб.

За ўдзел у фестывалі-кірмашы “Смаргонскія абаранкі” і высокі ўзровень абслугоўвання

Дыпломы і грашовыя прэміі ўручаны Ашмянскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, таварыству з абмежаванай адказнасцю “Шкло-ОПТ”, закрытаму акцыянернаму таварыству “Дабраном”, фермерскай гаспадарцы “Акушкава”, ІП Шумская Жана.

Узнагароды пераможцам конкурсаў уручыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.

IMG_9923.JPG

IMG_9928.JPG

IMG_9901.JPG

IMG_9935.JPG

IMG_9944.JPG

IMG_9961.JPG

IMG_9915.JPG

IMG_9970.JPG

IMG_9974.JPG

IMG_9979.JPG

IMG_9956.JPG

IMG_9992.JPG

IMG_9996.JPG

IMG_9999.JPG

IMG_0004.JPG

Анжэла ЧАБАТАРОВА  

Фота аўтара.

Статьи по теме: