На плошчы горада ўрачыста адкрыты фестываль-кірмаш

На плошчы горада ўрачыста адкрыты фестываль-кірмаш

Общество
28.06.2025
156
Са з’яўлення на цэнтральнай плошчы горада Смаргоні галоўнага сімвала свята – абаранкі, ганаровых выпускнікоў «Мядзведжай акадэміі» і абараначніц распачалося ўрачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі».

IMG_9382.JPG

IMG_9379.JPG

IMG_9403.JPG

IMG_9410.JPG

IMG_9416.JPG

IMG_9429.JPG

IMG_9442.JPG

IMG_9447.JPG

IMG_9453.JPG

IMG_9455.JPG

IMG_9498.JPG

Госці мерапрыемства апладысментамі віталі на плошчы ўдзельнікаў тэатралізаванага шэсця. Гэта узорны фальклорны калектыў «Нальшчаначка», дзіцячы танцавальны калектыў «Краіна сяброў», музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага, лялечныя тэатры, узорная група эстраднай песні «Радасць»,  народны ансамбль песні «Вечарынка» і многія іншыя. Кожны калектыў сустракала шоу барабаншчыкаў «Барабэнд».

IMG_9476.JPG

IMG_9488.JPG

IMG_9495.JPG

На ўрачыстым адкрыцці фестывалю-кірмашу прысутнічала многа ганаровых гасцей. Для прывітальнага слова на сцэну падняліся намеснік кіраўніка муніцыпальнага аб’яднання «Вяземская муніцыпальная акруга» Смаленскай вобласці Ігар Надточый, намеснік кіраўніка адміністрацыі па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці Дюрцюлінскага раёна Рэспублікі Башкартастан Гульнара Кашаева, намеснік старшыні гарадской думы гарадской акругі горада Арзамас Ніжагародскай вобласці Уладзімір Яршоў.

IMG_9508.JPG

IMG_9514.JPG

IMG_9528.JPG

Да віншаванняў далучыліся намеснік начальніка галоўнага упраўлення перепрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь Ірына Баранцэвіч, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Карачун.

Для адкрыцця фестывалю абаранкаў на сцэну быў запрошаны старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык.

IMG_9543.JPG

IMG_9549.JPG

Традыцыйна ў неба над горадам быў узняты фестывальны сцяг. Такое права было прадастаўлена Ірыне Баранцэвіч і намесніку старшыні Смаргонскага раеннага выканаўчага камітэта Таццяне Шчэберака.

IMG_9555.JPG

IMG_9559.JPG

IMG_9561.JPG

IMG_9566.JPG

Афіцыйны старт фестывалю быў дадзены пасля таго, як Генадзь Харужык разламаў сімвалічную абаранку. Успыхнулі іскрамёты і крыапушкі, раздаўся дзённы каляровы феерверк.

У выкананні гурта «Сэрцы трох» прагучала сучасная версія гімна абаранкаў. Музыка нарадзілася ў 30-я гады 20-га стагоддзя. Імя яе аўтара гісторыя не захавала, а беларускі тэкст напісаў  наш таленавіты зямляк Мар’ян Дукса.

Пад гукі песні Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» калектывы, жыхары і госці горада аб’ядналіся ў вялікі, святочны, сумесны карагод «Кола жыцця».

IMG_9578.JPG

IMG_9582.JPG

IMG_9592.JPG

Аксана ГЕЙБОВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: