Уваход на мерапрыемства вольны.
28 чэрвеня ў Смаргоні пройдзе фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі»
Общество
13.06.2025

На цудоўнае свята, напоўненае самымі яркімі падзеямі, яскравымі ўсмешкамі, смачнымі пачастункамі, водарам тых самых знакамітых баранак, вясёлымі гульнямі і гучнымі канцэртамі запрашацца смаргонцы і госці горада.
Фестываль-кiрмаш «Смаргонскія абаранкі» - падзея, дзе традыцыі, смак і весялосць сустракаюцца разам!


Жыхароў і гасцей чакае цікавая праграма.Будуць працаваць выставы-продажы прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, майстроў народнай творчасці. Для дзяцей і іх бацькоў пакажуць каляровае цыркавое шоу.


Таксама падчас фестываля будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі і святочныя інтэрактыўныя лакацыі, пройдуць майстар-клас па вырабу сапраўдных смаргонскіх абаранкаў. А зоркі беларускай эстрады падрыхтавалі для гасцей канцэртныя праграмы. Хэдлайнерамі свята сталі арт-гурт «Беларусы» і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанэт.
Пасля усіх прысутных чакае дыскатэка з удзелам папулярных дыджэяў і святочны феерверк.
Уваход на мерапрыемства вольны.
