І смаргонцам, і турыстам

І смаргонцам, і турыстам

Общество
09.06.2025
184

Вязаць Таццяна ГРЭЦКАЯ навучылася яшчэ ў дзяцінстве, пазней асвоіла вязанне ў тэхніцы амігурумі. Ствараць цацкі ў такой тэхніцы пачала ў 2018 годзе. У інтэрнэце – безліч схем, апісанняў і майстар-класаў па стварэнні такіх вырабаў. Два гады таму творчая жылка Таццяны Дзмітрыеўны дапамагла ёй зрабіць унікальны сувенір – смаргонскага мішку з абаранкамі.

5.jpg

«Я вельмі люблю Смаргонь, ганаруся, што ў нашага горада такая цікавая гісторыя, звязаная з «Мядзведжай акадэміяй», і што Смаргонь мае свой сімвал – мішку, дзякуючы якому з’явіліся і вядомыя смаргонскія абаранкі, – зазначае суразмоўца. – Напярэдадні пазалеташняга фестывалю «Смаргонскія абаранкі» я вырашыла стварыць нешта сваё, уласнае. Схемы і распрацоўкі сувенірнай цацкі – поўнасцю мая работа».

Майстрыха адзначыла, што цацка карыстаецца добрым попытам у пакупнікоў, цікавасць да смаргонскага мядзведзя маюць не толькі жыхары горада, але і турысты. Прычым не толькі юныя, але і дарослыя.

1.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва героя матэрыяла

Статьи по теме: