На шляху да фестывалю

На шляху да фестывалю

Общество
08.06.2025
128

28 чэрвеня ў Смаргоні адбудзецца свята, якое стала візітоўкай нашага горада, –  фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі»! Каб прыцягнуць больш увагі да гэтай выбітнай падзеі і ўзгадаць традыцыі і звычаі, звязаныя з фестывалем, створаны тэматычныя акаўнты ў самых папулярных сацыяльных сетках.

Instagramsmargon_abaranka_fest 

TikToksmargon_abaranka_fest 

Telegramsmargon_abaranka_fest 

Падпісвайцеся на іх, каб быць у курсе навін, якія тычацца падрыхтоўкі да свята, каб даведацца, чым здзівіць фестываль у 2025 годзе і ўбачыць самыя яркія моманты з мінулагодніх імпрэзаў.

ввв.jpg

Гісторыя, захаваная ў вершах

Мы прадаўжаем знаёміць чытачоў з творчымі людзьмі Смаргоншчыны, якія, натхніўшыся гісторыяй пра смаргонскія абаранкі і танцуючых мядзведзяў, сталі ствараць свае творы: вершы, казкі, вырабы і нават манументальныя работы. Кожны творгэта нітка, якая злучае пакаленні.


Вашай увазе прапануем верш смаргонскай паэткі Вольгі Андрушчанкі. «Любоў да роднай зямлі, гісторыі і матулінага слова, павага да людзей, з якімі пашанцавала сустракацца, жыць, працаваць, адлюстраваліся ў маіх вершаваных творах, – адзначыла Вольга Іванаўна. – Вершыгэта ўсплёскі маёй душы. Увазе чытачоў прапаноўваю новыя вершы, якія напісала  напярэдадні сёлетняга свята «Смаргонскія абаранкі».

оото.jpg

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ

Смаргонская акадэмія

Мой горад можа пахваліцца:

У нас «акадэмія» была!

Зусім няма чаго дзівіцца:

Яна і вядомасць набыла.

У васямнаццатым стагоддзі

Тут правіў Кароль Радзівіл.

І ён у нашае Смаргоні

Мядзведзяў школу размясціў.

А «акадэміяй» назвалі

(Якіх хто знойдзе супраць слоў?),

Бо тут «артыстаў» навучалі,

Амаль што поўных 6 гадоў.

Мядзведзяў восенню вярталі

Сюды, у Смаргонь, на перадых,

А тут іх цёпла сустракалі,

Як родных, блізкіх і сваіх.

«Артыстаў» хочацца пабачыць?

То варта ў парк наш зазірнуць:

Зноў іх жалейка ціха плача,

А самі зараз тут жывуць.

Іх перанёс цераз стагоддзі

І талентам сваім сатварыў,

Мастак, праслаўлены ў народзе,

Наш Церабун Уладзімір.

Абваранкі – брэнд Смаргоні

Здаўна наш горад славіўся ўмелымі людзьмі,

Смаргонскія жанчыны абваранкі тут пяклі.

Ды выпечка такая, што роўнай не было,

Праславіла Смаргоншчыну: і горад, і сяло.

Над хатамі віліся вясёлыя дымкі,

Руплівыя спадарыні мудрылі і… пяклі.

У кожнай гаспадыні сакрэт быў толькі свой,

Ім можна падзяліцца хіба яшчэ з кумой.

Сакрэт чужым не выдадуць, і нават не прасі.

Чые ўсё ж смачнейшыя – спрабуй на кірмашы.

І гандлявалі з жартамі, прысмакамі жанкі,

Прысмакі бралі звязкамі і неслі ў вазкі.

І дома за гарбатаю ўжо распрабуюць смак.

Вось тут, у сем’ях, вырашаць, што добра, што не так.

У Польшчу і Расію дзясяткамі вазоў

Перапраўлялі печыва, а там прасілі зноў.

Мы зараз бы сказалі: «Жанкі стварылі брэнд»,

І выдалі б, напэўна, на аўтарства патэнт.

Традыцыю не страцілі сучаснікі мае,

Не скажаш, што ў Смаргоні прысмакаў не стае.

Час не пакрыўдзіў талентам і спрытам землякоў.

Жыві, мая Смаргоншчына, і радуй працай зноў.

Статьи по теме: