1 чэрвеня – Дзень меліяратара

1 чэрвеня – Дзень меліяратара

Общество
01.06.2025
248

Паважаныя работнікі меліярацыйнай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Гэта свята прысвечана людзям, чыя прафесійная дзейнасць звязана з прывя­дзеннем зямель у прыдатны для вырошчвання сельскагаспадарчых культур стан, адраджэннем і паляпшэннем урадлівасці глебы.

Вынік вашай дзейнасці – паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі. Ваша эфектыўная праца па паляпшэнні зямельнага фонду дае магчымасць прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу ствараць трывалую кармавую базу для жывёлагадоўлі.

Упэўнены, што меліяратары Смаргоншчыны і ў далейшым будуць дастойна вырашаць задачы, якія стаяць перад імі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і сваіх сілах!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: