Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Общество
17.05.2025
857

Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту, спартсмены, ветэраны спорту, трэнеры і педагогі! Віншуем вас з прафесійным святам!

Смаргоншчына славіцца спартыўнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Нашы спартсмены заяўляюць пра сябе на самым высокім узроўні, пакараюць пастаменты, устанаўліваюць рэкорды. Педагогі і трэнеры адданыя справе далучэння маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця.

Выказваем словы падзякі ўсім, хто рыхтуе юных спартсменаў, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць.

У гэты дзень асаблівыя словы ўдзячнасці тым, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй. Ваша праца і дасягненні займаюць дастойнае месца на старонках летапісу нашага горада.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэтутатаў

Статьи по теме: