Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Общество
11.05.2025
111
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Беларускія нацыянальныя сімвалы – гэта ўвасабленне незалежнасці нашай дзяржавы. У іх адлюстраваны міралюбівасць і сіла духу беларускага народа, яго імкненне да свабоды і справядлівасці. Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны паважлівым стаўленнем да сцяга, герба і гімна сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.
Няхай гэта свята яшчэ больш з’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай Радзімы.
Моцнага вам здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!