У Смаргонскай пачатковай школе адкрылася сцяна памяці

У Смаргонскай пачатковай школе адкрылася сцяна памяці

Общество
08.05.2025
330

Пякучым болем адзываецца Вялікая Айчынная вайна ў сэрцы кожнага чалавека, таму што няма такой сям’і, якую б яна не кранула.  Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей.

Помніць аб гераізме і мужнасці нашых дзядоў і прадзедаў – наш святы абавязак. Гэта яны сваім прыкладам вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне.

Альбом памяці разгарнуў свае старонкі ў Смаргонскай пачатковай школе. На яго сімвалічных старонках - фотаздымкі дзядоў і прадзедаў, ветэранаў Вялікай Айчынай вайны. Успамінамі пра сваіх родных на ўрачыстым адкрыцці Альбома памяці падзяліліся Алена Ануфрыева, Вольга Забрамская, Галіна Матчэня, Святлана Муская, Святлана Міхнавец, Вікторыя Малышка, Алеся Чарауха.

І заззялі новым яркім светам узнагароды нашых дарагіх ветэранаў. Яны жывыя, іх подзвіг бессмяротны, калі мы іх помнім.

Мы ганарымся! Мы верым! Мы помнім!

0-02-05-8c4ef8bb74f0297541d62b35710a276c18cd8a9cd3db3183e5976635b1c9735e_6b606898.jpg

0-02-05-294c6b1b2931672f5e707998fc6391ab18a9f6df203622a07d6f048044a47e0a_fac93d19.jpg

0-02-05-17334c8c4ec7e9a4a8e7e430c5871cf719cda5ac5950ad398cee8c47b556f9b4_4701a441.jpg

0-02-05-584936a1b81a04d632ad59b0f24593edfe3352e6a2fbae29b1ea82188e816e76_e0c72f5e.jpg

 Алена Ануфрыева,

дырэктар Смаргонскай пачатковай школы

Статьи по теме: