Пякучым болем адзываецца Вялікая Айчынная вайна ў сэрцы кожнага чалавека, таму што няма такой сям’і, якую б яна не кранула. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей.
У Смаргонскай пачатковай школе адкрылася сцяна памяці
Помніць аб гераізме і мужнасці нашых дзядоў і прадзедаў – наш святы абавязак. Гэта яны сваім прыкладам вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне.
Альбом памяці разгарнуў свае старонкі ў Смаргонскай пачатковай школе. На яго сімвалічных старонках - фотаздымкі дзядоў і прадзедаў, ветэранаў Вялікай Айчынай вайны. Успамінамі пра сваіх родных на ўрачыстым адкрыцці Альбома памяці падзяліліся Алена Ануфрыева, Вольга Забрамская, Галіна Матчэня, Святлана Муская, Святлана Міхнавец, Вікторыя Малышка, Алеся Чарауха.
І заззялі новым яркім светам узнагароды нашых дарагіх ветэранаў. Яны жывыя, іх подзвіг бессмяротны, калі мы іх помнім.
Мы ганарымся! Мы верым! Мы помнім!
Алена Ануфрыева,
дырэктар Смаргонскай пачатковай школы