5 мая – Дзень друку

5 мая – Дзень друку

Общество
05.05.2025
132

Паважаныя сябры, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём друку!

Гэта свята аб’ядноўвае людзей розных прафесій – журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі – усіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору Беларусі.

На працягу многіх гадоў друкаваныя выданні займаюць важнае месца ў жыцці грамадства. Дзякуючы вашай працы мы ў курсе ўсіх важных падзей, якія адбываюцца ў жыцці краіны і свету.

Жадаем вам далейшых прафесійных поспехаў. Няхай ваша праца прыносіць творчае натхненне і ўдачу, дорыць шматгранныя тэмы і неардынарныя ідэі, радуе яркімі падзеямі і добрымі навінамі, напаўняе жыццё цікавымі сустрэчамі. Упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця, кахання, дабрабыту, дастатку!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: