Узнали, чьи имена будут занесены на районную Доску Почета

Узнали, чьи имена будут занесены на районную Доску Почета

Общество
02.05.2025
1097

СМАРГОНСКІ РАЕННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ №297 ад 28 сакавіка 2025 г.

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

На падставе Палажэння аб Дошцы гонару Смаргонскага раёна, зацверджанага рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 лютага 2025 г. №142, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2024 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

АВІН Казімір Вітольдавіч, вядучы інжынер аўтаматычных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белагратэрмінал»;

АНТОНАВА Галіна Францішкаўна, карэспандэнт установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях»;

АСКІРКА Віктар Мікалаевіч, апаратчык упарвання, згушчэння прадуктаў «Смаргонскія малочныя прадукты» філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;

ВАСІЛЕЎСКАЯ Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні»;

ВІШНЯК Віталій Іосіфавіч, памочнік ляснічага 1 класа Сольскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас»;

ВУТОВІЧ Вольга Іванаўна, аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «АграСолы»;

ВЫСОЦКАЯ Святлана Мікалаеўна, жывёлавод вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас Смаргонскі»;

ГАЙДУКЕВІЧ Авінір Авініравіч, машыніст экскаватара ўчастка механізацыі і спецыяльных работ адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст №41» г. Смаргонь;

ГАЙДУШКА Алёна Канстанцінаўна, начальнік аддзела кадравай і прававой работы Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка»;

ГАЛІНГЕР Анастасія Валер’еўна, галоўны спецыяліст камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Архітэктурна-праектная майстэрня Смаргонскага райвыканкама»;

ГОЙ Аляксандр Мечыслававіч, начальнік службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння філіяла «Смаргонскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»;

ДЗЕНЬГУБ Мікалай Мікалаевіч, грузчык адкрытага акцыянернага таварыства «Рубін»;

ДУДЗІНСКАЯ Тамара Тадэвушаўна, гальванік 3 разраду адкрытага акцыянернага таварыства «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання»;

ДУДКІНА Алеся Андрэеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага»;

ЕРМАК Віктар Уладзіслававіч, галоўны спецыяліст па ахове працы і прамысловай бяспецы бюро аховы працы, прамысловай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя філіяла №7 «Смаргоньсілікатабетон» адкрытага акцыянернага таварыства «Краснасельскбудматэрыялы»;

КАБАК Алеся Уладзіміраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №6 г. Смаргоні»;

КАМІНСКІ Сяргей Міхайлавіч, начальнік кіналагічнага цэнтра Смаргонскай пагранічнай групы, падпалкоўнік;

КАРТАВІК Дзмітрый Русланавіч, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўнік міліцыі;

КЛЫШЭЎСКАЯ Святлана Чаславаўна, намеснік кіраўніка аперацыйнай службы аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг №423 ААТ «ААБ «Беларусбанк»;

ЛЕЛЕБІН Аляксандр Віктаравіч, грузчык участка сыравіны і гатовай прадукцыі ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў»;

МАРОЗ Аляксандр Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас Смаргонскі»;

МІЖЫГУРСКАЯ Таццяна Мікалаеўна, загадчык Сінькоўскага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя «Смаргонская цэнтральная раённая бальніца»;

ПАСЫНАК Юрый Анатольевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Сінькі»;

ПУХОВІЧ Ануш Робертаўна, сацыяльны работнік філіяла ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» аг. Лылойці;

ПЫЛАЕВА Ганна Уладзіміраўна, швачка таварыства з абмежаванай адказнасцю «Карункі»;

СІДАРОВІЧ Віктар Мікалаевіч, баец жывёлы 5 разраду Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

СПІРЫДОВІЧ Дзмітрый Іосіфавіч, намеснік дырэктара па асноўнай рабоце дзяржаўнай установы «Смаргонскі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы»;

СТАНКЕВІЧ Дзмітрый Леанідавіч, заліўшчык металу камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смаргонскі ліцейна-механічны завод»;

СТАНКЕВІЧ Святлана Паўлаўна, начальнік планава-эканамічнага аддзела дзяржаўнай установы «Смаргонскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый»;

СТРАШЫНСКАЯ Ларыса Уладзіміраўна, прадавец магазіна «Славянка» адкрытага акцыянернага таварыства «Спадчына»;

СЫРАЙ Наталля Вячаславаўна, начальнік аддзялення паштовай сувязі Вішнева Смаргонскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  «Белпошта»;

ХАРКО Уладзімір Казіміравіч, галоўны механік адкрытага акцыянернага таварыства «Смаргонскі агрэгатны завод»;

ШАТРАЎСКАЯ Таццяна Вячаславаўна, стараста вёскі Сукневічы Залескага сельсавета;

ШЫШ Мікалай Мікалаевіч, намеснік начальніка Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», падпалкоўнік унутранай службы;

ЮРКОЙЦЬ Рамуальд Іосіфавіч, слесар-сантэхнік 5 разраду камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна»;

ЯЦЫНА Таццяна Мікалаеўна, жывёлавод комплексу буйной рагатай жывёлы «Вішнева» камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўбел 2016».

2. Аддзяленню бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта выплаціць за кошт сродкаў раённага бюджэту грашовыя ўзнагароды перадавікам згодна з дадаткам.

3. Прапанаваць камандзіру вайсковай часці 2044, начальніку Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», начальніку аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццявіць выплату грашовай узнагароды ў сувязі з занясеннем на Дошку гонару адпаведна Камінскаму Сяргею Міхайлавічу, Шышу Мікалаю Мікалаевічу, Картавіку Дзмітрыю Русланавічу за кошт сродкаў дзяржаўнага органа ў памеры пяці базавых велічынь.

Старшыня Г. В. ХАРУЖЫК

Статьи по теме: