Сцяжынкамі партызан. Навучэнцы Вішнеўскай сярэдняй школы адправіліся на экскурсію ў ваенна-гістарычны комплекс

 

Сцяжынкамі партызан. Навучэнцы Вішнеўскай сярэдняй школы адправіліся на экскурсію ў ваенна-гістарычны комплекс

Общество
07.05.2024
270
Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы Вішнеўскай сярэдняй  школы адправіліся на экскурсію ў ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскі лагер”, які знаходзіцца на базе цэнтра экалагічнага турызму “Станькава”.

Тут школьнікі мелі магчымасць наведаць рэканструкцыю партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны.  Прайшліся па партызанскіх сцяжынках, убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер, змаглі акунуцца ў быт партызан. Рэканструкцыя змяшчае ў сабе 10 зямлянак (камандзірская, камісарская, салдацкая, санітарная, тыпаграфічная і інш.), выкананых у натуральную велічыню і ў адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі, якія знаходзяцца ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Пабывалі навучэнцы і ў партызанскай бані, пасядзелі за сталом  у лясной школе. Па-сапраўднаму адчуць атмасферу партызанскага руху  дапамаглі такія атрыбуты таго часу, як радыёстанцыя, карты, шыфравальная машына. Таксама гарматы і зброя.

У густым лясным масіве бліз лагера прытаіўся  помнік прыроды – 500-гадовы дуб, які  называюць Лясным вартавым. Гэты дуб не зусім просты. Ён выконвае жаданні. Удзельнікі  экскурсіі, дакрануўшыся рукамі да волата, не прамінулі іх загадаць.

Напрыканцы  вандроўкі дзеці  наведалі заапарк, размешчаны на тэрыторыі цэнтра экатурызму. У ім прадстаўлены каля 40 відаў птушак і млекакормячых розных парод.

Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай. Навучэнцы атрымалі карысныя веды, незабыўныя эмоцыі і ўражанні.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

                                        Алена Лось, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вішнеўскай сярэдняй школы

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

Статьи по теме: